Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэрыторыя бяспекі

Дата: 26 августа 2019 в 11:42
249 просмотров

З мэтай папярэджання гібелі людзей ад пажараў і знешніх прычын у Хойніцкім раёне працягваецца праца назіральных камісій у горадзе і сельскіх населеных пунктах, якія штотыдзень ажыццяўляюць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў у жыллёвым фондзе.
Пераважная колькасць пажараў адбываецца менавіта ў жылле і найбольшай увагі да сябе патрабуюць сацыяльна ўразлівыя і неабароненныя катэгорыі грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі раёна.
На гэтым тыдні гэтая праца была праведзеная ў населеных пунктах Вялікаборскага, Паселіцкага, Стралічаўскага, Алексіцкага і Судкоўскага сельвыканкамаў. У складзе назіральных камісій працуюць прадстаўнікі ўсіх суб'ектаў прафілактыкі, агульнай задачай якіх з'яўляецца папярэдзіць ўзнікненне надзвычайных сітуацый, растлумачыць людзям, як пазбегнуць бяды.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.